Останнє оновлення: 09:03 п'ятниця, 23 травня
Політика
Ви знаходитесь: Політика / Регіон / Ў лясах Чарнігаўшчыны групы "бандэраўцаў" не гойсаютць
Ў лясах Чарнігаўшчыны групы бандэраўцаў не  гойсаютць

Ў лясах Чарнігаўшчыны групы "бандэраўцаў" не гойсаютць

У прыпамежным з Украінай Гомелі актыўна распаўсюджваюцца чуткі пра напады і рабаўніцтвы беларусаў на дарогах суседняй дзяржавы.

У асноўным распавядаецца пра біццё шыбаў і праколванне колаў аўтамабілям з беларускімі нумарамі.

Некаторыя расказчыкі нават сцвярджаюць, што ў лясах Чарнігаўшчыны гойсаюць групы "бандэраўцаў", якія нібыта рабуюць беларусаў, прымушаючы іх чамусьці спяваць песні УПА.

Гамяльчанка Марына прыводзіць прыклад такой абсурднай чуткі.

"Я чула мноства феерычных чутак пра тое, як людзі ездзяць на закупы, а іх б'юць, грошы забіраюць, а жонак гвалцяць прама на капотах аўтамабіляў. А яшчэ была гісторыя пра расстрэл двух беларускіх даішнікаў на мяжы з Украінай", - дзеліцца чуткамі Марына.

Нам, журналістам, спачатку ўсе гісторыі пра бясчынствы "лясных братоў" на ўкраінскіх дарогах ад самога пачатку падаваліся глупствамі. Пры дэталёвым разглядзе аказвалася, што ніводная з плётак не мае пад сабой грунту. Калі мы прасілі кантакты ахвяраў, то на гэтым расказчыкі спынялі свае аповеды. Але, наслухаўшыся падобных бздураў нават ад паважаных намі людзей, міжволі самі захваляваліся. А бацькі, пачуўшы пра нашую задуму аб паездцы па месцах баявой славы "бандэраўцаў", адпраўлялі нас, як у апошні шлях.

На ўкраінскіх сайтах, зрэшты, аніякай інфармацыі пра пераслед беларусаў ва Украіне не трапілася. Таму мы адправіліся на аўтамабілі па месцах, дзе ў старажытныя часы бавіўся Салавей-Рабаўнік, а цяпер яго замяніла абсалютнае зло ў выглядзе міфічных "бандэраўцаў".

Пад'язджаючы да пропуску "Новая Гута", мы заўважылі, што на мяжы няма звыклых чэргаў. У дарэвалюцыйныя часы тут заўсёды стаялі дзясяткі беларускіх машынаў, у якіх ехалі суайчыннікі па танныя чарнігаўскія тавары. Цяпер мы былі ў адзіноце.

Прайшоўшы за рэкордныя пяць хвілінаў беларускую мяжу, мы пад'ехалі з хваляваннем да ўкраінскай. "Можа быць, насамрэч у гушчарах разгуляліся нацыяналісты, а мы добраахвотна едзем да іх у капцюры?!", - падумалася нам.

Украінскі памежнік, усміхаючыся, спытаў: "А чаго гэта вы едзеце без аховы? У нас жа бязмежжа і страляюць па ўсіх без разбору?!". Часу на дасціпныя адказы не было, паколькі з-за адсутнасці якой-кольвек чаргі трэба было хуценька праходзіць мяжу.

Першы ўкраінскі населены пункт Новыя Ярылавічы мы праехалі без асаблівых прыгодаў. Лянівыя раварысты і вясковыя цёткі, якіх мы сустрэлі па дарозе, зусім не былі падобныя да крыважэрных "бандэраўцаў". Дарэчы, беларускія аўтамабілісты дакладна могуць падзякаваць Еўрамайдану. Пасля рэвалюцыі ў Новых Ярылавічах зніклі нахабныя ўкраінскія даішнікі, якія так любілі выбіваць грошы з замежных турыстаў асабліва ў сезон адпачынкаў.

Паводле адной з гісторыяў, якую мне распавёў знаёмы гомельскі прадпрымальнік перад паездкай ва Украіну, у райцэнтры Рэпкі некаторыя вуліцы перакрытыя шлагбаумамі, за якімі стаяць суворыя дзядзькі ў масках і з АК-47 у руках. Бандыты быццам збіраюць грошы на рэвалюцыю у заезджых беларусаў. З невялічкім трымценнем мы заехалі ў Рэпкі. Хоць мы і шчыра спачуваем справе ўкраінскай рэвалюцыі, але з-за аб'ектыўных прычынаў аказаць істотную фінансавую дапамогу паўстанцам мы не маглі. Акрамя таго, як законапаслухмяныя беларусы мы не прывучаныя аддаваць грыўны падазроным людзям, якія працуюць без касавых апаратаў. Але, на жаль, аніводнага блокпаста ў Рэпках мы не ўбачылі.

Затое ў Рэпках нам атрымалася паразмаўляць з мясцовымі людзьмі. У адрозненне ад Беларусі рэпкінцы з вялікім задавальненнем дзяліліся сваімі меркаваннямі. Трэба заўважыць, што на рынках, у крамах і іншых публічных месцах украінскага гарадка, што знаходзіцца непадалёку ад Гомеля, заўважнае палітычнае абуджэнне грамадзянаў. Яны з вялікай эмацыйнасцю абмяркоўваюць падзеі Еўрамайдана, уцёкі Януковіча ў Растоў-на-Доне і сітуацыю з незаконным рэферэндумам, які азначае аддзяленне паўвострава Крым ад мацерыковай Украіны.

Падышоўшы да жвавых пенсіянераў, якія актыўна жэстыкулявалі рукамі, мы запыталі пра стаўленне рэпкінскай грамады да падзеяў на поўдні Украіны. Нам пашанцавала, бо мы натрапілі на дэпутата сельсавета і былога ваенкома ў адной асобе. Мужчына па-вайсковаму дакладна абмаляваў палітычную сітуацыю. "Мы, вядома, разумеем, што некалі Мікіта Хрушчоў перадаў Крым Украіне, але за паўстагоддзя мы пераўтварылі яго ў курорт. Пакуль што ў нашым рэгіёне ўсё спакойна, але да мабілізацыі рыхтуемся. І перадайце вашым, што ніякіх бандэраўцаў няма ў нас, хай не баяцца", - распавядае былы вайсковец.

Непадалёку ад рынку мы сустрэлі пажылую сямейную пару. Бабулька падтрымлівала падслепаватага старога пад руку: "Ён у мяне ўкраінец, а я руская. Не верце манюкам з расійскага ТВ. Ніякіх "бандэраўцаў" няма ў нас. Вакол нас жывуць беларусы, а "бандэраўцаў" ніколі не было. Адна дзяўчынка з нашай вуліцы сябруе з марачком, які служыць на флоце. Дык бедных украінскіх матросаў рускія заблакавалі ў порце, затапіўшы некалькі старых караблёў. Цяпер у хлопчыкаў не заўжды ёсць вада і харчаванне. Вось што гэты міратворца Пуцін нарабіў! Спадзяюся, ваш Лукашэнка да яго не далучыцца".

Маладая кабета сама падышла да журналістаў:

- Крым – гэта адназначна Украіна. Навошта Расіі было так рабіць? Яны хочуць больш тэрыторыяў?! Дык яны нічога ў выніку не атрымаюць, бо ўкраінцы мацнейшыя духам і разумнейшыя за расіянаў. А ўвогуле ў Рэпках многа беларусаў жыве. Мы, напрыклад, нават размаўляем амаль па-беларуску. Нам не трэба ніякай вайны, перадайце вашым кіраўнікам. 

Правінцыйнае жыццё ў Рэпках ідзе сваім чарадом. Аніякіх пераўтварэнняў і глабальных зменаў у горадзе пасля рэвалюцыі не адбылося. Хіба што павалілі помнік правадыру Кастрычніцкага перавароту на галоўнай плошчы. Мясцовыя кажуць, праўда, што гэта зрабілі прыхадні, хаця ніхто асабліва дэмантажу помніка не супраціўляўся.

Каб усё-такі супакоіць свае страхі перад міфічнымі "бандэраўцамі", мы зайшлі ў раённую адміністрацыю горада-героя Рэпкі. Балазе ўваход у выканкам адчынены для ўсіх. І няма там аніякай міліцыі, як прынята ў суседняй Беларусі.

Улада ва Украіне адкрытая для журналістаў. Гэта таксама заваёва Еўрамайдану. Намеснік старшыні Рэпкінскай раённай адміністрацыі Андрэй Булда на нашае пытанне пра "бандэраўцаў" з разуменнем пахістаў галавой.

Андрэй Булда:

- Разумееце, у нас на памежжы ўсе сувязі паміж людзьмі шчыльна пераплеценыя. Так было заўжды. Мае стрыечныя браты, напрыклад, жывуць даўно ў Беларусі. Дык вось, пару дзён таму яны мне на поўным сур'ёзе прапанавалі "эвакуявацца". Але ў нас усё спакойна. Міліцыя нашая працуе ў штатным рэжыме, па вуліцах са зброяй ніхто не бегае. Я нават адзначу, што міліцыянты табельную зброю не атрымліваюць, бо няма для гэтага падставаў. Ніякіх "бандэраўцаў" у нашых лясах не было і няма. Зараз самая вялікая праблема для раённых уладаў - гэта тое, што гарыць мінулагодняя трава. А ў зводках міліцыі аніводнага звароту ад пацярпелых беларусаў не фіксуецца. 

У прыбіральні Рэпкінскага выканкама ёсць папера, а ў абласной пракуратуры ў Гомелі, якая раздае папярэджанні журналістам, гэтага атрыбута цывілізаванасці няма 

Начальнік аддзела па сувязях з грамадскасцю Рэпкінскай раённай управы Зінаіда Пінчук падкрэслівае, што супраць Украіны развязаная сапраўдная інфармацыйная вайна.

Зінаіда Пінчук:

- Няма ніякай пагрозы для беларусаў у нас. Хіба можна баяцца ездзіць у госці да свайго брата ці да сястры?! Супраць нас хтосьці вядзе інфармацыйную вайну. Як кажуць, ёсць баі без правілаў, а цяпер пачаліся інфармацыйныя войны без правілаў. Прырода не церпіць пустаты. Калі пра штосьці не хапае інфармацыі, то прастора запаўняецца домысламі. 

У Чарнігаве таксама жыве многа песімістаў, якія не вераць у перамены

І сапраўды, за некалькі месяцаў пратэстаў, якія адбываюцца ва Украіне, зафіксаваны толькі адзін выпадак нападу на беларусаў. У канцы лютага ў Ровенскай вобласці аўтобус з беларускімі нумарамі, за стырном якога ехаў грамадзянін Расіі, быў абстраляны невядомымі.

Пасля наведвання Рэпак мы паехалі ў Чарнігаў. На Цэнтральным рынку, у крамах і кавярнях чарнігаўцы радаваліся таму, што беларусы зноў пачалі прыязджаць да іх у госці. А яшчэ амаль усе сустрэчныя ўкраінцы распытвалі нас пра тое, як ставяцца беларусы да іх праблемаў, ці не пусцім на іх рускія танкі? Суседзі вераць, што беларусы падставяць ім плячо ў цяжкую хвіліну.

Беларускае Радыё Рацыя

Коментарі (1)

С | 2014-03-20 02:30

Для Редакції. Білоруською мовою заголовок пишеться так:
У(!) лясах Чарнігаўшчыны групы "бандэраўцаў" не гойсаюць (!) . (Тарашкевіцаю - ... нЯ гойсаюць). (У замест Ў, т - прыбраць)
Бо мову загарбника добре знаєте, а братнього народу - ні.
\\\ IP 99.233.194.9
Хост: CPE0024018ea099-CM001bd7132f62.cpe.net.cable.rogers.com
Город: Toronto
Страна: Canada
IP диапазон: 0.0.0.0 - 255.255.255.255
Название провайдера: The whole IPv4 address space\\\\
закрити

Додати коментар:


Фотоновини

  Чому Панявежис милував око

SVOBODA.FM